Вы праглядаеце журнал [info]valjaryna

Flavia Sorrentino.
18 траўня, пятніца, ужо заўтра, маю выступы ў Лунінцы - хто будзе побач, заходзьце! Дадатковая інфа па ўсіх маіх нумарах у профілі - буду на сувязі ад 5-й раніцы. Ну і скажыце потым, што паэзія і Беларусь не патрабуюць ахвяраў?! ;)

http://budzma.org/budzma/18-traunya-valyaryna-kustava-u-lunincy.html


2012
Ух, правяла ад пачатку да канца сваю першую навуковую канферэнцыю! Было феерычна )) Секцыя "Кінатэлезнаўства". Студэнты - цуд. Абмеркаванні рулілі. Запомні, Кустава, на тваёй першай канфе выступалі будучыя зоркі беларускага кіно і навукі: "Сп. А.Якавіцкая, Н.Гурына, К.Ангельцава, Е.Даўлатава, М.Касцюкевіч, К.Сынкоў, В.Шчарбакова... ". Сыходзім, зачараваныя макетам валасковых клетак... ;)
Flavia Sorrentino.
Гэтак чорна і татушна звычайна выглядаецца пасьля лета :) А насамрэч відэа - пра творчасьць ва ўмовах ціску і з'ехалых пісьменнікаў...


З сынам Якуба Коласа...

  • 08 Тра 2016 at 8:16 PM
2012
З малодшым сынам Якуба Коласа Міхасём Міцкевічам, сёння на "Кніжкавым сьвяце" у СШ №185 пасьля выступаў і канцэрту. Спадар Міхась кажа: "Я вас пазнаў, бо вы падобныя да мамы прыгажосьцю..." Душэўны вясёлы дзядзечка такі, доктар навук, між іншым :) Дык і што, што засьвечанае, затое ўспаміны якія...

(с) Анастасія "Вясёлка"
2012
Учора, пасядзелкі ў Рыгора Барадуліна. Дзядзька Рыгор пачаставаў напоем сваёй гадоўлі з чаркі, зь якой піў сам Васіль Быкаў... Ну, хоць цяпер мо разумныя ды правільныя думкі ў галаву завітаюць :) Адчувае сябе наш паэт, як ён сам кажа, сярэдне... Але, як заўсёды, жывы кемлівы вясёлы і мудры. Рады пачуць маладых, што не так часта і сустракаецца ў такім веку. Што, безумоўна, цешыць. Прамаўляць поруч зь ім - вялікае сьвята, як і слухаць дзядзьку Рыгора.


13 траўня 2012 (с) Юрась Меляшкевіч
2012
Cёння, 14 траўня, а 15.00 буду ў праграме "Сентыментальнае падарожжа" Наталлі Буландо на радыё-канале "Культура", у Менску 102.9, у іншых населеных пунктах - тут.


Цссс!..
У кінашколе запускаюцца ў вытворчасць фільмы-фіналісты. Запрашаем вас да ўдзелу і супрацоўніцтва! На праектах патрэбныя:

- Аператары для Canon 5D, 7D, RED - з аплатай
- Гукааператары са сваёй тэхнікай або без яе - з аплатай
- Памочнікі ў здымачную групу
- Акцёры для эпізодаў і масавых сцэн
- Кіроўцы з машынай




Таксама для вытворчасці аднаго дадатковага фільма неабходныя прафесіяналы і аматары поўнага цыкла - аператар, гукааператар, мантажор, гукарэжысёр, акцёры.

Здымкі праходзяць у траўні-чэрвені, кожны фільм - каля 5 здымачных дзён.

Калі вам цікава лістуйце - liubou(слімачок)yandex.ru
Валерушка
Адшукалася відэа з маім першымі тэлевізійным інтэрв'ю (унізе бягучым радком ідзе - Валерушка Кустава, 6 гадоў, з сям'і атэістаў). Калі перавесці ў тэксавы варыянт, атрымліваецца гутарка на дзьве старонкі. Вось урывачак...

В.К.: Насамрэч, кепскіх жывёл, кепскіх птушак, кепскіх траваў і кепскіх дрэваў – не бывае. Толькі людзі бываюць кепскімі і злымі.
Журналіст: А ад чаго людзі бываюць кепскімі?
В.К.: Таму што яны губяць кветкі, жывёлаў, птушак…
Журналіст: А чаму яны губяць, ты не задумвалася?
В.К. Яны губяць… Таму што гэта значыць, што яны бездапаможныя. Яны не могуць збегчы. Таму яны робяць гэта. Яны думаюць, што ніхто ўжо не даведаецца…


мара Скарыны
Набор - 2012. АКАДЭМІЯ МАСТАЦТВАЎ шукае СЦЭНАРЫСТАЎ! Кірунак - “Кінатэледраматургія” (прасцей кажучы – сцэнарысты!!!). Форма навучання - завочная. Вы яшчэ не ведаеце, што першы беларускі фільм, здадзены ў вытворчасць, называўся "Прастытутка"? Не ў курсе, што ў "Андалузскім сабаку" Бунюэля рэзалі сапраўднае бычынае вока, а ў "Ідзі і глядзі" Клімава расстрэльвалі жывую беларускую карову? Вы першы раз чуеце, што было экранізавана 5 твораў Уладзіміра Караткевіча? Але пры тым збіраеце самастойна рабіць добрае кіно - быць натхняльнікам ды ідэйнікам? Тады вам - да нас!


Даведкі па тэлефоне: 288-15-69. Травень - рэгістрацыя на ЦТ, чэрвень – цэнтралізаваныя іспыты. Пачатак ліпеня - прыём дакументаў. Сярэдзіна ліпеня – экзамены непасрэдна ў Акадэмію.

Распаўсюд інфы надзвычайна вітаецца.

...Калі з перашга разу...)

  • 01 Тра 2016 at 5:34 PM
Рэстарацыя на моры
Кіно - не тэлебачанне... Дубаль ды дубаль. Менавіта з гэтай прычыны ў 6 гадоў я катэгарычна вырашыла не паступаць на акторскі:) І нават цяпер - як жа я люблю, калі з першага разу ўсё грэйт і гут. І нават калі вінаватая не лапцік-дзеўка, што забыла слова ды павярнулася ня тым бокам, а вецер ці тэхніка, што лажае, - усё адно, неяк бы адразу, га?.. І калі мікрафон фаніць на дваццаць чацьвертым паўторы табе хочацца цалкам аддаца ва ўладу рэжысёра - і няхай будзе, як будзе.

І яшчэ. Мы шчыра думалі, што адміністрацыя рынку нас прагоніць ўзашый за нашыя сумнеўна-беларускія пастаноўкі, а замест таго - за феерычную праходачку з вершачытаннямі атрымалі воплескі гандяроў бульбай ды морквай, якія крычалі: "На біс!" - ад такой народнай любові, відаць, і палёсіла зьняць з перашага разу. І нават вецер маўчаў, слухаў :) Цяпер бы на рэчку... Ракіцкі й Куціла мне сьведкі.
Flavia Sorrentino.
Перазімавалі вясну. І за гэта нам - опа! - і адразу лета. У сёння ішла ў малінава-парэчкавай кашулі з буцамі ў колер чарнічнага фіялету, у салатавых, як маладая цыбуля пасьля фоташопу, нагавіцах... І на кафедру пусьцілі. І ўвогуле надвор'е пачало бруіцца...

А потым ён рыдаў... ) )

Flavia Sorrentino.
З жыцця сучаснага бел.літу. Сёння на офісе адной грам.арганізацыі, супрацоўнік Арцём: "Глобус сказаў, што цяпер ты вырашаеш у ПЭН-цэнтры лёсы беларускіх пісьменнікаў!" - "Я?!" - "Ну, так... ЁН так сказаў." - "А, здаецца, я зразумела... Я не Марыйка!" - "А, ну, можа быць... Карацей, ён пра кагосьці з вас казаў". Улёт. Колас і Купала - у іх таксама ў абодвух вусы.

О як бывае... )

  • 27 Крс 2016 at 11:19 PM
Рэстарацыя на моры
(...)

Лугавое сонцайка сьлепіць шкло.
Чараўніца юная сьніць цяпло.
Лебедзі мілуюцца на вадзе.
Сівізна зрабілася маладзей.


- радкі з маёй песні "ЮНАЯ", тэкст якой я напісала, як толькі паступіла ва ўніверсітэт. Калі верш прачытала мая выкладніца па адным а-ля народна-музычным прадмеце, яна з яго пакпіла публічна і сказала, што так не пішуць, бо гэта нясьпеўны тэкст, а вось яна піша - сьпеўныя, правільныя. Прайшоў год - і гэты тэкст стаўся песняй для аднаго заслужанага харэаграфічнага ансамбля РБ - далейшы яго лёс стаўся яшчэ больш дзіўным - праз два гады на яго напісалі сваю музыку яшчэ два кампазітары. Праз тры гады - аўтары атрымалі песні дыплом на Рэспубліканскім фестывалі за ўнёсак у развіццё бел.культуры. Прайшло восем гадоў - песня ўсё яшчэ выконваецца.

Тэкст песьні цалкам.. )

Духам Марыі Кюры...

  • 26 Крс 2016 at 12:39 PM
Flavia Sorrentino.
‎*  *  *

Чарнобыльскі дождж.
Духам Марыі Кюры
вярнуўся радый.


2002

---
Хайку, напісанае роўна 10 год таму, адсюль: http://rv-blr.com/vershu/view/76583


Рэстарацыя на моры
Вы можаце набыць прыватную сустрэчу (у найлепшым сэньсе гэтага слова) са мной дзеля добрай справы. Вашы стаўкі, спадарства! (рэгістрацыя зойме 1 хв.) 

Крыніца-анкета: http://maesens.by/lot/8153
Flavia Sorrentino.
Радаўнiца. Мацi ўздыхае: што ж так мала надпiсаў па-беларуску на помнiках... Бацька падтрымлiвае: i праўда. Кажу: не хвалюйцеся, вось я вам беларускiя зраблю... Доўга сьмяялiся. Па-чорнаму, канечне, затое праўдзiва. Галоўнае, бацькi зразумелi.

- - - - -

*    *    *

...а на крыжы прыселі
жывыя маленькія птушкі
як бесклапотныя душкі
вялікай чыёйсьці душы
Радаўніца
вецер гушкае
дрэвы-шыбенніцы
й валасы
нябёсы бяру на мушку я
каб нашыя галасы
сёння пачула дакладна
неба
да дна
прыватна
малюся за дзеда Яна
да прабабулі Усьцінні
сьвечкі нясу і ваду
пры ёй жа зямля і неба
кветкі на хмары кладу
ваду ўсмоктвае глеба

вяснова. спакойна. слаўна
могілкава
трава
ногі мае аплятае
птшука з крыжа зьлятае
з далоняў зьлятае жарства


роўна з могілак Роса... )
Валярына. Посттутэйшыя.
Сёння Сусветны дзень кнігі! Сёння, 23 красавіка, ААН заахвочвае ўсіх чытаць як мага больш і ў той жа час паважаць правы аўтараў кніг :) То са святам, дарагія калегі і чытачы!


(c) адсюль

Без нічога... )

  • 12 Крс 2016 at 5:28 PM
Рэстарацыя на моры
Дома, без макіяжу, без бранзалетак, без нічога лішняга... Такой звычайна бачаць мяне крэўнікі...


(с) Z
Рэстарацыя на моры

А хрысьціянскі мачо Севярынец атрымаў свой першы сур'ёзны інтымны досьвед! Іншай нагоды, каб Пабло згаліў вусы я папросту ня бачу... Браты-сёстры, Космас ведае праўду - і ён згодны са мной! З аднаго боку я, канечне, смуткую, але зь іншага - у добры шлях, як гаварыцца! ;)

Прынагодна ўспамінаецца адна цудоўная гісторыя, якую мне апавёў сам Паша... Падыходзіць да яго неяк Някляеў, хлопае па плячы і кажа: "Паша, сэкс - гэта добра!" :)
- - - - - - 
Малы Паша... без вусаў, хачу заўважыць!


Так вось выглядае цяпер... )
Рэстарацыя на моры
ЖНІВЕНЬ у мяне вольны. Якія будуць прапановы? ;)

З прыемнасьцю па якіх прыемных месцах па Эўропах паматалася б... Зрэшты, можна і па Азіях.


Flavia Sorrentino.
сонная дзевачка ўстала
сонным заспаным раннем
сонна хлапчыску абняла
сонным сваім каханьнем


*гэта не зусім вершык, гэта больш - прыклад ужываньня. Мовазнаўца Ю.Б. (каторы той, што на фоце ніжэй) замест "сонны" прапануе варыянт "снулы". а як вам?;)

мовазнаўцу сама фоткала : )

Рэстарацыя на моры
"У адным небеларускім стромным месцы, каб выехаць з начнога клюбу, выклікала незнаёмага таксоўцу (практыкую езьдзіць са знаёмымі звычайна), быў ён крыху мусульмаскай зьнешнасьці, чарнявы такі. Ехалі кумпанія. Грае, значыцца, музычка. Настрой у мяне ух, таму на ўвесь голас ды з усёй душою - падпяваю. І раптам гэты таксоўца і кажа: "Выбачайце, я ўсю дарогу хацеў спытаць: а вы выпадкам не малодшая сястра Адэль?!" Пытаюся: "А хто такая Адэль тая?". [Бо ведаю адну толькі Адэль - і яна - конь са спектаклю ў РТБД, дзе Ігар Сігоў яе ўвесь час зацуглівае:)]. Дзядзька шырока ўсьміхнуўся - дый не да настрою было дапытвацца. А што за Адэль такая ўвогуле - мо хто чуў? Мяне ўжо не першы раз пра гэта запытаюцца малазнаёмыя замежныя хлопцы, што насьцярожвае..." - напісала я ў ФБ учора. І атрымала адказ. Аказваецца, Адэль - адна з самых папулярных сьпявачак цяпер, але нават ня ў тым справа, насамрэч, яна больш чым індывідуальная дзеўка. І проста файная. Дастаткова зірнуць во гэта...



Гаварыць рукамі... )
Цссс!..
На працы ў мяне праблема, якая паўтараецца практычна з тыдня ў тыдзень. Ужо хутка паўгода як працую на месцы, а праблема ўсё ніяк не зьнікае... Спачатку мне нават падабалася гэткае стаўленне, а цяпер - усё меней. Праблема мая - вахцёры акадэміі. Кожны раз, калі прашу ключ ад кафедры ці аўдыторыі, адчуваю страшэнна падазроны позірк на сабе і чую: "Дзевачка, пазаві свайго выкладчыка!", "Мы студэнтам не даем...", "Не паложана", "Вас няма ў спісах" і г.д. А нядаўна ўвогуле было...Чытаць далей... )
Рэстарацыя на моры
Пасьля двух дзён майстар-класаў на Моладзевым форуме вырашылі праехацца па нашых мясьцінах крыху...

Часам спынiшся, зiрнеш: як жа ў нас прыгожа, вось яны - вытокi: i хочацца казаць пра сваiх бабуляў i дзядуляў... Рэальна, каля рэчак, мора, няхай i менскага, дыхаецца лягчэй. Паветра нiбы падганяе iсьцi, а вада наадварот - спынiцца...


Томны вечар у Драздах зь Юрасём... ) )

На Менскім моры... )

Flavia Sorrentino.
Вялікдзень - надзея на цуд. Найвялікшае сьвята – Уваскрэсенне Хрыстова... Акурат тое сьвята, якое найболей умацоўвае ў нас прагу дабрыні і абуджае ўнутры жаданне быць міласэрнымі, у чым цяперака маюць асаблівую патрэбу беларусы.

У сьвятую ноч Богаў Сын уваскрос, Хрыстос зь мёртвых паўстаў… То няхай зьвіняць велікодныя званы – і дзеецца дзіва. Дзеля таго няхай у кожным з нас – новым дыханнем – адродзіцца тая яскарка боскага, што ёсьць у чалавеку.

То, прычакаўшы жыватворны вагонь, усьцешымся - хто ў храмах, хто ў хатах - бо Хрыстос уваскрос!


(с) Valiaryna


Цссс!..
Новы веснавы асартымент vip-будзьмаўскiх цiшотак для беларускiх дзяўчонак з характарам нішто так глядзіцца на натуры :) Надпiс нібыта намякае: "Еўфрасiння Полацкая: "Не хачу жанiцца, а хачу вучыцца!"" А для хлопцаў: Францыск Скарына - канкрэтны мажор".

(с) Valiaryna

З ПАЭМЫ "ВЫРАЙ"

  • 03 Крс 2016 at 9:24 PM
Flavia Sorrentino.
Мы сыдзем.
Мы будзем. Мы будзем.
Як рэкі. Як дрэвы. Як зоркі.
На самых высокіх пагорках.
Як вецер.
Як згадка аб цудзе.

Мы сыдзем і вернемся зноўку.
Мы сыдзем і вернемся – вер мне.
Ня возьмем ні нож, ні вяроўку –
адверне!..

Мы сыдзем - і вернемся ў травах...
Лугамі, што сонцамі мрояць.
Анёлы нам крыкнуць: “Брава!” -
і ўзброяць.

Мы сьнегам сыдзем паталым
і звонкімі капяжамі.
І ўздымемся ў неба за птахам,
за прывідамі і крыжамі.

Вясна як сповед

  • 02 Крс 2016 at 4:53 PM
Рэстарацыя на моры
Вясна як сповед. Пасьля размовы зь Y. засталося адчуванне нiбы паспавядалася, хаця асаблiва нiякiх грахоў i не пералiчвала:) Робiцца невымоўна лягчэй, калi хоць на калiўца наблiжаешся да сябе сапраўднага. Дзякуй
Flavia Sorrentino.
6 красавіка ў актавай зале Ліцэя лёгкай прамысловасці №2. На сустрэчы прысутнічала блізу 120 чалавек. Падрабязьней: ‎"Скарыстоўвайце шанец, прыходзьце на выступы, каб пачуць неэміграваных беларускіх аўтараў…” ;)

Аўдыторыя )

Х.В.

  • 31 Сак 2016 at 8:28 PM
Flavia Sorrentino.

Хрыстос уваскрос у чаканні дзіва...



Flavia Sorrentino.
Сёння, 8 красавіка (нядзеля), у 10.10 раніцы на СТВ у праграме "Вялікі сьняданак" (у арыгінале "Большой завтрак") - беларускія пісьменніцы. Будзем размаўляць пра літаратуру і чытаць вершы. Няўжо нехта прачнецца, каб паглядзець? Мне здаецца, хто здольны так рана ўстаць у нядзелю, той папросту ня мае інтэрнэту ці ёсьць найшалёным прыхільнікам бел.літу :)



PS. ПАЎТОР. 9 красавіка (панядзелак) у 09.50 па СТВ, калі што.

Валерушка
ПАМЁР АНАТОЛЬ САБАЛЕЎСКІ, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, выбітны тэатразнавец, былы рэктар Акадэміі Мастацтваў... Не дажыў да 80-ці. Мне шалёна шкада... Ён па сутнасьці быў асновай беларускага тэатразнаўства, часткай беларускага тэатра цягам паловы стагоддзя.

Анатоль Вікенцьевіч заўжды падтрымліваў, падказваў, натхняў... Ён быў вельмі блізкі, мудры і шчыры. А яшчэ вясёлы, нават у сваім сталым веку, такія інтэлігентая іронія, добры гумар... Ён па-харошаму, без гвалту, вучыў бараніць сваё, заўзець за беларушчыну, акуратна накіроўваў.


маё... )

Дарагі мой Анатоль Віценцьевіч, шаноўны спадар прафесар, няхай Вам будзе лёгка. І дзякуй за ўсё... Па Вас смуткуе ўся мая сям'я.

PS. РАЗЬВІТАННЕ адбудзецца 8 красавіка, заўтра, у Доме Смутку з 14.00 да 17.00 па адрасе: пер. Кабушкіна, 49 (уезд з вул. Куляшова).
Flavia Sorrentino.
Прыехала да мяне адна тэлекампанія здымаць... Зайшлі, павіталіся, камэры расклалі, мікрафон падлучылі... І з адным удакладненнем, як між іншым, да мяне звяртаюцца: "Толькі вы па-руску кажыце, добра?" У мяне вочы - па яблыку. Як так, праграма да Года Кнігі, пра беларускіх пісьменнікаў, пра бел.моўную паэзію, дык як я змагу людзям, чытачам давесці, навошта мая праца ўвогуле тады... Пытаюся: "А вы што, на Маскву вяшчаеце?" Не, кажуць, проста у нас жа большасць людзей па-руску разумеюць. І пытаюцца: "А гэта што, ваша прынцыповая пазіцыя альбо размаўляць па-руску цяжка?.." Я вушам ня веру: "Скажыце, а астатнія мае беларускамоўныя калегі няўжо пагадзіліся па-руску?" Адказ быў станоўчы, здзіўлены нават: "Так, усе... Дый увогуле - у нас заўжды ўсе сюжэты па-руску, ніколі не было, каб па-беларуску... А што вы ангельскаму тэлебачанню таксама будзеце па-беларуску адказваць?" Ледзь сабрала сябе: "Не, ангельскаму - па-ангельску, польскаму - па-польску і г.д. пры магчымасці, але свайму - па-свойму... Калі так, то сюжэт на мяжы зрыву хіба?" Не, думаю, няхай ўсе і пагадзіліся... Потым сталася, што рэдактары надурылі: мяне першую здымалі. Во была б падстава...
Flavia Sorrentino.
Разбудзіў мяне ўчора прыемны мужчынскі голас а 9й раніцы і запытаўся: а чаму Булгакава чытаюць больш, чым Караткевіча? Я і адказала, прачынаючыся... :) Увага, апошні абзац ні разу не мае словы - а вельмі дзіўная і нат сумнеўная, як на мяне, выснова спадара рэдактара... Мо гэта такі шлях стымулявання да дыскусіі? PS. Але ж фотачку падабралі - твараў такіх сумных даўно не бачыла ды каб на акцыях.

Что касается выбора в пользу Дюма и Булгакова, то тут есть несколько причин. Во-первых...

У Год Кнігі ну проста ўсе арганізацыі краіны ад А да Я - кінуліся ў апытанні... І я вось ўсё думаю, а самі тыя апытанні і іх камэнтаванні, ці шмат яны плёну даюць, ці ёсць з іх якая карысьць непасрэдна для літаратуры... Адна справа - тэму ўздымаць, і зусім іншая - рабіць для вырашэння нашых бел.літаўскіх траблаў. Год Кнігі пачаўся - пакуль гавораць - а мне ўсё цікава, а чым скончыцца, калі рабіць што пачнуць?)

Хачу, каб сталася так...

  • 24 Сак 2016 at 11:35 PM
Валерушка
Дзе там пялёстак у чароўнай кветачкі адарваць? Хачу, каб сталася так, калі ласка... 

Варшава, Старэ Мяста, лета 2011, з Сяргеем Пялесам файна тады прагуляліся...
мара Скарыны
Спачуванні дзядзьку Алесю Марачкіну і яго сям'і. Памерла яго жонка спадарыня Ірына... Так не чакана і так раптоўна. Яна сябравала з маёй бабуляй. Памятаю яе з маленства - ціхую, спакойную, з добрымі вачыма... Як жа шкада...


...яна шмат каму дапамагала, вельмі-вельмі добрая была, рэдкая... Мы з братам, калі былі малыя, называлі яе бабуля Ірына... з ёй заўжды так спакойна рабілася. Веру, што і ёй цяпер - спакойна будзе... І яшчэ з нашай бабуляй і Ірынай Марачкінай сябравала Ірына Крэнь, выключна асоба была... І цяпер іх няма. Толькі мая бабуля...

Дзьве абвестачкі)

  • 23 Сак 2016 at 6:57 PM
Flavia Sorrentino.
‎5 красавіка з 16.00 планую выступіць у Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы (пр.Газэты "Праўда", 20). Кажуць, там яшчэ будуць бітбоксеров, файер-шоу і флэрынг-шоу :) А 6 красавіка - вечарына ў актавай залі Ліцэю лёгкай прамысловасці №2 (вул. Маякоўскага, 123), пачатак а 15.00.


О Лёшке

  • 23 Сак 2016 at 6:59 AM
Мае жоўтыя буцы
Originally posted by [info]feduta at О Лёшке
Несколько дней тому назад Лешку Возняка наконец отпустили из больницы домой. У парня очевидный прогресс: к нему частично вернулась память, моторика, он спокойно и уверенно двигается. Но некоторые функции еще отказывают.
И он все время пытается говорить о Лере. О своей девушке, которую вез в тот роковой день в своей машине. Которая погибла -- а Лешка выжил. И это единственная тема, которую врачи просили близких не поднимать в разговорах с ним. Он сильный -- но еще слишком слабый. Психика может не выдержать.
Перед аварией Лёшка выглядел так:

Мы благодарны всем тем, кто молился за этого очень доброго и светлого мальчишку. Сергей, его отец, бывший политзаключенный, говорит, что врачи назвали случившееся чудом. Они так и не поняли, что молитвы многих людей, одновременные, в разных странах, вытянули Лешку с того света и вернули его к жизни -- будем надеяться, что полноценной.
Но до полной реабилитации далеко. Очень далеко.
Чытаць болей... )

Рэстарацыя на моры
Прыхапілі мяне журфакаўцы (аўтары ў камэньце на ютубе) на відэа ўшчэнт стомленую, пасьля таго, як адвяла фэстываль, амаль уначы... Гэта ж як трэ цікавіцца аўтарам, каб з гэткімі спецэфектамі запіс праслухаць з самага пачатку да самага канца :) Я, шчыра прызнаюся, ня ўсе словы здолела разабраць - мо ў каго лепей атрымаецца... Зрэшты, тое можна спісаць на адмысловасьць атмасфэры...  Насамрэч, у любым разе файна, калі студэнты атрымліваюць гэткія творчыя заданні... 
Loft, 5 сьнежня 2011 (с) журфак :)

Flavia Sorrentino.
Часам я задумваюся, чаму ў маіх цэтліка ў ЖЖ няма такога: «не магу маўчаць» (як у Марыйкі), але разам з тым і разумею, што ў мяне няма жадання, часу і сілаў (папросту скандалы, нават чужыя, забіраюць з мяне ўсе станоўшыя эмоцыі - і ад іх я ні разу не насычаюся), каб траціць сябе на віртуальныя высвятленні, якія зноў жа – ну амаль нічога добрага не прыўнясуць ні ў мяне, ні ў апанентаў. Але часам хаця б для практыкі расстаўляць гачакі над «ў» усё ж варта. Прынамсі, відаць, варта зарыентоўваць людзей у межах сваёй прасторы, каб яны не ўводзіліся ў зман, абапіраючыся на адно меркаванне, не ведаючы іншага...

Мяне тут - страшнае дзела!) - абвінавацілі ў "правільнасьці", таму да Вашай увагі мае развагі пра пісьменніцкую правільнасьць, калі тэзісна, то так (каб захацелася ўсё ж прачытаць увесь тэкст)  - 
1) Паэт павінен займацца літаратурай у нармальных умовах, а не вырашаць за грамадскіх дзеячоў і палітыкаў іх недапрацоўкі;
2) "Гэта мы, засранцы, усё прафукалі, а вам разграбай…» - сказаў мой старэйшы калега;
3) «Ох, Зяма, Зяма, вечна ты ў нешта ўступіш – то ў гаўно, то ў партыю…»


Пра Тут.бай, сучасны бел.літ., творчыя саюзы і правільнасьць )

Profile

2012
[info]valjaryna
Валярынка

Latest Month

Тра 2012
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Распрацавана LiveJournal.com