?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс


    
Ішоў 1997... Мне было гадоў 12-13. У сям'і бракавала грошай. Адзін з маіх крэўных моцна хварэў - і на лекаванне патрэбны былі вялікія сродкі, якіх проста не было адкуль узяць. Бабуля Валя (па кудзелі) прапанавала напісаць ліст да айцу Аляксандру Надсану  і даслаць яму сваю першую кнігу вершаў "Кроў Сусьвету" - мо зможа хоць нейкім чынам паспрыяць "юнаму таленту", то бок мне, фінансава - на наступную кнігу ці ўвогуле па жыцці... Паўсюдна было шмат размоваў пра тое, што ён вельмі падтрымлівае тых, хто аддана гібее на ніве адраджэння Беларушчыны, перадусім - беларускіх пісьменнікаў... Бабуля сказала, што айцец Надсан добры чалавек і абавязкова дапаможа і зразумее, бо любіць Беларусь, што ён сапраўдны беларус...

     Я села за парту (як цяпер памятаю, прадаваліся ў той час такія партачкі  на адну асобу для хатняга ўжытку) і пачала пісаць ліст. Спынілася на першым сказе звароту: "Бабуля, я ж не магу пісаць "дарагі", бо ён жа мяне ня ведае... Я напішу "шаноўны спадар айцец", добра?..." Бабуля, усьміхнуўшыся, сказала, каб сама вырашала, бо ліст ад мяне, і выйшла, пакінуўшы мяне думаць... І я сапраўды задумалася, пачала разважаць (па-свойму, па-дзіцячы) пра Беларусь, пра Адраджэнне, пра грошы, пра кнігі, пра жыццё... Праз колькі часу, усхваляваная сваімі высновамі, падбегла да бабулі...

- Бабуля, я не магу!.. Я ня буду пісаць ліст айцу Аляксандру...
- Чаму, унучачка?..
- Бабуля, разумееш, я не магу, не магу забіраць у сваёй Беларусі... Зразумей, гэтыя грошы, няхай яны лепей пойдуць на справу, сапраўды, на тое, што больш вартае... У мяне няма ўпэўненасьці, што мая кніга зможа так дапамагчы. Праўда. Я не магу забіраць у маёй Радзімы - а раптам ёй ня хопіць на тое, каб адрадзіцца... А на тое, каб вылекаваць, я сама, сама зараблю, праўда... Ты мяне разумееш - так нельга, нельга забіраць на сваё ў ЯЕ!..

   І бабуля зразумела. І пагадзілася. А я так і не дапісала  ліст да айца Аляксандра Надсана.

   Затое потым, пазьней, зь цікавасьцю чытала ягоныя артыкулы ў "Архэ", асабліва пра апельсіны ;)

     Вось успамінаю я сябе ў маленстве... Тады я дакладна ведала, што ў Беларусі ёсьць свае сьвятыя беларусы. І жывуць яны недзе тут, зусім побач, на гэтай зямлі, на адной са мной Зямлі.

P.S. Ня буду абцяжарваць гэтую гісторыя сваімі камэнтарамі дня сённяшняга - няхай застанецца ў чыстым выглядзе.

Гэта я да таго, што, можа, схадзіць 24-га ў Чырвоны касьцёл...

Comments

( 16 прамовілі — Прамовіць сваё )
symon_salavejka
13 Ліс 2008 18:41 (UTC)
Дзякуй, цудоўныя ўспаміны...
Адразу хачу й паспытаць дазволу зьмясьціць гэта на сайце перакладаў а. Аляксандра "Часасловец" (http://chasaslovec.info/), адміністратарам якога я зьяўляюся. Побач з біяграфічным разьдзелам даўно ўжо зьбіраюся адкрыць разьдзел успамінаў і ўражаньняў. А.Аляксандар сапраўды заслугоўвае на такія добрыя словы, вось і хочацца сабраць гэта ў адным месцы таксама.
valjaryna
13 Ліс 2008 19:50 (UTC)
Усьцешаная, што лічыш іх вартымі ўвагі.
Толькі трэба будзе перачытаць на абмылы ды адрукоўкі. Я перагляджу крыху пазьней - і ў панядзелак можаш забіраць, ок? ;)
symon_salavejka
13 Ліс 2008 20:00 (UTC)
Цудоўна!
Мне спадабалася, ды й вельмі... таму лічу вартымі вялікай увагі :)
Дык да панядзелку ;)
valjaryna
13 Ліс 2008 20:22 (UTC)
Re: Цудоўна!
Дамовіліся :)
symon_salavejka
20 Ліс 2008 16:30 (UTC)
Re: Цудоўна!
http://chasaslovec.info/index.php?newsid=272
Ці трэба здымак нейкі? Айца з апельсінамі? :)
valjaryna
20 Ліс 2008 21:12 (UTC)
Re: Цудоўна!
Дзякуй :)
На жаль, ва ўласным архіве ня маю фотаздымкаў айца Надсана з апельсінамі ;) :(
andorac
14 Ліс 2008 08:57 (UTC)
Я таксама школьнікам пісаў ліст Надсану. Сёлета ў Варшаве нарэшце пазнаёміліся асабіста.
valjaryna
14 Ліс 2008 09:32 (UTC)
Беларускія дзеткі пісалі лісты Надсану, як Дзеду Марозу - расійскія, як Сьвятому Міколу - польскія :)
І як, дапісаў? дайшоў? :)
andorac
14 Ліс 2008 09:33 (UTC)
Так, дапісаў і дайшоў :) нават адказ атрымаў :)
valjaryna
14 Ліс 2008 20:15 (UTC)
віншую! :)
спадзяюся, твае надзеі спраўдзіліся ;)
katechizis
15 Ліс 2008 03:46 (UTC)
харошы ты чалавечак, Вальярынка :)
valjaryna
15 Ліс 2008 08:02 (UTC)
Дзякуй, толькі чур я Валярынка бязь мяккага знаку ;)
katechizis
15 Ліс 2008 16:39 (UTC)
добра :)
katechizis
15 Ліс 2008 05:05 (UTC)
з.ы. а там быў вокнаў наадчыняў, таму пераблытаў спачатку, дзе чыё жж :)
valjaryna
15 Ліс 2008 08:02 (UTC)
Бывае, нічога :))
( 16 прамовілі — Прамовіць сваё )

Profile

2012
valjaryna
Валярынка

Latest Month

Лют 2018
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728   
Распрацавана LiveJournal.com