Home

Рэклама

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Valjarynka. Наўпрост

Мы з паэтам ярчэлі ў вачах,
нібы ў сутве шаленства сівога.
І чаканне згоднага “так”
пажаўцела ў сланечнік Ван Гога.

“Я кахаю... — прамовіў паэт,—
і чакаю ў каханні волі”.
Бездакорны Максімаў санэт
плыў уздыхам ягоным паволі.

Потым верш, за ім зноўку — уздых,
і глыток васкаватай кавы,
пацалункі на скронях — мніх
выцалоўвае так крыж Прадславы.

Як мы з братам глядзелі ў вакно,
так з паэтам глядзелі ў неба:
неба з братам у нас было,
а з паэтам і неба ня трэба!..

Засмуціўся блакіт-гіяцынт
і, пакрыўджаны, зоркі скінуў.
Ранак меў палескі акцэнт,
праалеены месяц загінуў —

ён і ў подых ўцялесьніўся наш,
і сканаў на адно світанне
ля суклонавых ног, як паж,
каб зьмярканнем увечніць каханне.

[Мая першая спроба запісу, зробленая на хуткую руку. Словы, музыка, выкананне (сьпеў, гітара) - усё маё:)
] Тым, хто здольны зацаніць персьпектыву :), - MP3 [1,96 МВ] клікнуць тутака:

Comments

[info]verasen wrote:
27 Крс 2007 11:04 (UTC)
"а з паэтам і неба ня трэба!.."
!!!)
[info]valjaryna wrote:
27 Крс 2007 11:51 (UTC)
ня трэба ж :)))
[info]verasen wrote:
27 Крс 2007 11:54 (UTC)
чаму? на мой погляд найлепшы радок!;)
дык і я пра тое ;)) - [info]valjaryna - 27 Крс 2007 12:21 (UTC)
Re: дык і я пра тое ;)) - [info]verasen - 27 Крс 2007 12:23 (UTC)
[info]voranau wrote:
27 Крс 2007 12:26 (UTC)
Па тэме
Песьня не напружвае, а ў сучаснай музыцы гэта ўжо зьява. Посьпеху!
[info]valjaryna wrote:
27 Крс 2007 12:28 (UTC)
Re: Па тэме
Шчыры дзякуй!..
[info]balachon wrote:
27 Крс 2007 13:33 (UTC)
бачаш, сама ўсё зьмясьціла)
[info]valjaryna wrote:
27 Крс 2007 14:21 (UTC)
зьмясьціць-та зьмясьціла
Та, але я хачу ня шыльдачкай, а радочкам. Як у цябе ;) Каб тыцнуў на слова - і песенька спампавалася.
[info]balachon wrote:
27 Крс 2007 14:29 (UTC)
Re: зьмясьціць-та зьмясьціла
Ну вось у гэтым канкрэтным выпадку: наводзіш курсор на малюнак, правай кнопкай мышы клікаеш, зьяўляецца сьпіс магчымых каманд, зь якіх ты выбіраеш "капіраваць бірку/ярлык" або "капіяваць месцазнаходжаньне спасылкі" (гледзячы які браўзэр), а потым ужо устаўляеш скапіяванае ў пост:
http://www.box.net/lite/c296r9yoyz
праўда спасылка тут спэцыфічная канечне.
ну нічога, во Podcasting.by, дзе я пакідаў сва запісы ўвогуле накрыўся медным тазікам:(
[info]neuroludziel wrote:
27 Крс 2007 17:43 (UTC)
VALERUSKA!AAAAAAAAAAAAAAAAA!!!!!!!!!dziakuj nieabdymna-bambukavy!!!!!!! special for me:::)))!!!
[info]valjaryna wrote:
27 Крс 2007 17:57 (UTC)
for you перадусім :))
Nu dyk, tu rz, lejbuska, zdaecca, dauno karcela :))) Ot i nie abiassuc' - czym magu (bo inszyja zapisy u mainie nie zahavalisia, a u kago jo - tam urzo nia vozmesz'). :)))
[info]kotka_by wrote:
28 Крс 2007 07:03 (UTC)
!
верш супер!
вельмі мілагучна (і гэта калі не кранаць сапраўды прысутны сэнс) - можна спяваць )
[info]valjaryna wrote:
28 Крс 2007 20:15 (UTC)
Re: !
:)
а калі кранаць - яно, вядома, цяжэй... ;))
[info]kotka_by wrote:
28 Крс 2007 20:52 (UTC)
Re: !
аг - думаць - непрывычная для мяне справа)
перашкаджае атрымліваць асалоду ад жыцця))
Re: ! - [info]valjaryna - 28 Крс 2007 20:57 (UTC)
Re: ! - [info]kotka_by - 29 Крс 2007 07:09 (UTC)
Re: ! - [info]valjaryna - 29 Крс 2007 10:24 (UTC)
[info]symon_salavejka wrote:
29 Крс 2007 15:10 (UTC)
добрая песьня... спампаваў... буду слухаць замест калыханкі...
дзякуй
[info]valjaryna wrote:
29 Крс 2007 15:16 (UTC)
Значыцца, у яе ёсьць шанец вам прысьніцца... ;))
[info]symon_salavejka wrote:
29 Крс 2007 15:18 (UTC)
буду чакаць гэтага...
і ўвогуле, ці Вы пішаце калыханкі для такіх малых хлапчукоў? Вельмі хацелася б...
як вы? ;) - [info]valjaryna - 29 Крс 2007 15:20 (UTC)
Re: як вы? ;) - [info]symon_salavejka - 29 Крс 2007 15:22 (UTC)
КАЛЫХАНКІ - [info]valjaryna - 29 Крс 2007 15:25 (UTC)
Re: КАЛЫХАНКІ - [info]symon_salavejka - 29 Крс 2007 15:30 (UTC)
Re: КАЛЫХАНКІ - [info]valjaryna - 29 Крс 2007 15:58 (UTC)
Re: КАЛЫХАНКІ - [info]symon_salavejka - 29 Крс 2007 17:41 (UTC)
Re: КАЛЫХАНКІ - [info]valjaryna - 29 Крс 2007 19:44 (UTC)
[info]americancartoon wrote:
29 Крс 2007 20:20 (UTC)
Голас мілагучны, гучыць прыемна - цяпер чакаем альбомаў :)
[info]valjaryna wrote:
29 Крс 2007 20:34 (UTC)
Мой выкладнік па гітары мяне ўжо гады тры-чатыры гэтай ідэяй упікае :)) Відаць, давядзецца ўсё ж пакінуць лайдацтва - і працаваць па усіх франтох! ;))
[info]nicolaev wrote:
30 Крс 2007 16:37 (UTC)
http://www.svaboda.org/articlesprograms/nightliberty/2007/4/9038e8f2-e511-4ba2-908e-842e219ce6da.html

Дарэчы, спампаваў таксама васку песьню. :)
Спадабалася. І голас прыемны... :)
[info]valjaryna wrote:
30 Крс 2007 16:50 (UTC)
Дзякуй, што не паленаваліся ;)

Асобны дзякуй за спасылку на РС - бо ня ведала, што і там прапіярылі ;)
[info]nicolaev wrote:
30 Крс 2007 18:04 (UTC)
Reply to your comment...
:) Песьню спампаваў некалькі дзён таму :))
Першы блін не комам :)))
Re: Reply to your comment... - [info]valjaryna - 30 Крс 2007 18:07 (UTC)
Reply to your comment... - [info]nicolaev - 30 Крс 2007 18:10 (UTC)
Re: Reply to your comment... - [info]valjaryna - 30 Крс 2007 18:10 (UTC)
Reply to your comment... - [info]nicolaev - 30 Крс 2007 19:11 (UTC)
Re: Reply to your comment... - [info]valjaryna - 30 Крс 2007 20:33 (UTC)
Reply to your comment... - [info]nicolaev - 01 Тра 2007 09:59 (UTC)
Re: Reply to your comment... - [info]valjaryna - 01 Тра 2007 12:37 (UTC)
Reply to your comment... - [info]nicolaev - 30 Крс 2007 19:37 (UTC)
"Ы!" - [info]valjaryna - 30 Крс 2007 20:31 (UTC)
[info]valjaryna wrote:
30 Крс 2007 17:32 (UTC)
ёсьць! :)
[info]wwgnika wrote:
03 Тра 2007 14:44 (UTC)
Падабаецца!
[info]valjaryna wrote:
03 Тра 2007 14:46 (UTC)
То чытайце і слухайце! :) Буду толькі радая...
невымоўнае - [info]wwgnika - 03 Тра 2007 14:48 (UTC)
невымоўнае - [info]valjaryna - 03 Тра 2007 14:49 (UTC)

Profile

Flavia Sorrentino.
[info]valjaryna
Валярынка

Latest Month

Ліп 2009
S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 
Распрацавана LiveJournal.com