?

Log in

Папярэдні запіс | Наступны запіс

ІТАЛІЙСКАЯ ІМПРЭСІЯ

(Жарсць на руінах Старажытнага Рыма)


                       І.
Белыя кветкі лёгкіх лілеяў...
Промні і дзеткі — веліч надзеяў...
Слодыч, пажада — пан Рым распусны!
Як з мармеладу — пантарым з вуснаў!..

Млечная хуста, зоркавы поні,
поўні паўлуста ў хмарах патоне.
Поўначы ззянне княжыць паўночы.
Морак расстання, сумныя вочы...

Пыл бабілонаў з попелу ўзняўся!
Ў жарсці палону лепш бы не кляўся
ў вечным каханні — целы не з вечных!
Ў судакрананнях час небяспечны!..

Мой імператар!.. юр у зачыне!..
Клаўдзій-аратар, стогне Рым, гіне!..
Лава зародкаў пырскае ў кратэр,
калаўрот продкаў звірыў са спратаў!..


Стромісты стрыжань, млоснае ўлонне

полымя ліжа яскрамі ў зломе!
Фатум і прага, прага і фатум —
вольныя суддзі будням і святам!..

Муза, Эрата!.. водар тужлівы
пусціш расплатна пад пералівы
целаў духмяных, меласаў звонкіх!..
Плоць палымяна мкнецца да гронкі:

смага сасмягла, вусны засохлі,
скура спружыніць у празе да к р о п л і —
поту, крывінак, вільгаці, росаў,
сліны, дажджынак, стромістых лозаў,

шнараў ад лозаў, ранаў ад струнаў,
міфаў і крозаў...

                              Узброеных гунаў —
трызню ці бачу ў Рыме стамлёным?..
Глухлае “страчу!..” — з вуснаў салёных!..


Віны па венах!.. Цнота на вежах!..
Стаў на калена, юны і свежы,
змлелы, гуллівы, Рым ненатольны
пад пералівы прагных утопій!..

              ІІ.
Нішчацца, рушацца вехі, гмахі!..
Круцяцца, кружацца хлуды-вакхі!..
Вірыцца, веецца шал стагоддзяў!..
Скрозіцца, скроніцца: досыць!.. годзе!.

Рымляне, рымлянкі, скон спакусаў,
дымляне, дымлянкі, дым прымусу
ў цывілізацыяў на гарышчы!..
Постгенерацыя ў папялішчы

здрапала пальцы, локці, калені
ў пошуках шчасця — шчасця, не меней!..
Рым пацалункаў!.. ігрышч, уцехаў,
як паратункаў, сын чалавекаў

прагне снабачыць клік эратызму
з тварам гарачым трагікамізму.
Сны Купідона не памяталі
рымлян імёны — тых, што кахалі...

Сцёгны іх, лыткі, торсы, рамёны...
Час які ж плыткі!.. Час мой саснёны!.
Зыркай маланкі прывіды-шалі
шал ліхаманкі ў чашы сабралі!..

Мы ўсё спрашчалі, мы скарачалі,
мы не гучалі, мы дакучалі,
мы далівалі, не выпівалі,
мы не стваралі, а гаравалі...

...мы цалавалі, ды не кахалі!..

Мы сумавалі ў рымскія святы
і дакаралі: “Горад пракляты!..”
Вернемся ў Рым, браце!.. Вернемся, братка?!.
Жонка і маці — вакханка-вар’ятка!..

                       ІІІ.

          АНТЫЧНАЕ НЕБА
1.
Апалае неба над Рымам
пад купал нябёснай лагоды
пястоўная плыня прыбіла
свабодай яго асалоды!..

О Рым, о ссівелы паэта!..
Я сэрцам люцею, як бачу
каханне з антычным сюжэтам!..
Ці можа быць неяк іначай!?.

Ты выспелы плод, лёт саснёны! —
ў табе эратычная сіла:
юнак, што спакусіў анёла,
дзяўчына, што сукні спаліла!..

2.

Паганцы, нам варта вярнуцца
туды, дзе палацы і танцы!..
Дзе душы ад целаў імкнуцца... —
ці варта вяртацца, паганцы?..


Ці варта вяртацца туды, дзе
мілосць з разарванай плявою
бясплоднай гітанай нямою
сатлела!..
              Сплыло ўсё...
                                 Надыдзе!..

Comments

( 59 прамовілі — Прамовіць сваё )
leolin27
30 Крс 2007 18:55 (UTC)
замечательно написано!
nie_farmal
30 Крс 2007 19:12 (UTC)
Будзе Табе ад мяне італійская імпрэсія:))
valjaryna
30 Крс 2007 20:32 (UTC)
Праўда?! :)) Млею ад чаканьня... ;))
michaltraceuski
30 Крс 2007 19:41 (UTC)
і хто казаў пра ўцёкі ад традыцыйнасці ? ;)
valjaryna
30 Крс 2007 20:31 (UTC)
Чамусьці прынята рабіць разьмежавальны падзел на традыцыяналістаў і постмадэрністаў (да таго ж другое бярэцца за пэрфектную і крэатыўную альтэрнатыву). Я ж не падзяляю такога гледзішча, бо мне падаецца, што яно надзвычай абмяжоўвае пісьменьніка і заганяе ў рамкі: усё адно ў якія – традыцыі ці постмадэрнізму. Трэба неяк шырэй мысьліць, разнастайней! :)) А то зацыкліліся на двух палюсах… Я дык цешуся, што тыя, хто хоць крыху абазнаныя ў тым, чым займаюся я, ніколі ня будуць адназначна прышпільваць мяне да аднаго кірунку (ці кірунак да мяне), тым самым робячы (хоць і ў вызначэннях) маю творчасьць аднабаковай, звужаючы ўспрыманне. Я і за тое, і за гэткае. А яшчэ за трэйцяе і за тое, пра што змаўчалі. :)) Але не адтуль :)) Прадстаўніком сябе карціць застацца, а не прадстаўніком руху.
А ўцякаць ад усяго часам карысна, нават ад сябе. Каб вярнуўшыся, знайсьці. І цалкам дапускаю, што і вярнуцца не на тое ж самае мейсца. :)))
michaltraceuski
30 Крс 2007 20:58 (UTC)
Уф-фф, Валярынка, шкада мне тваіх пальчыкаў...столькі папанабірала ;)
А можна было б у двох сказах напісаць :))
Вядома ж, падзел мастацтва на жанры, складнікі етс - няўдзячны занятак,
тым больш, абмежаванне двума найменнікамі.
Але !.. верш - традыцыйны, у сэнсе вонкавага выгляду й успрымання, і гэта не добра й не блага,
гэта - канстатацыя :))
невымоўнае - valjaryna - 30 Крс 2007 21:04 (UTC) - Expand
невымоўнае - michaltraceuski - 30 Крс 2007 21:13 (UTC) - Expand
невымоўнае - valjaryna - 30 Крс 2007 21:15 (UTC) - Expand
euga
30 Крс 2007 20:30 (UTC)
ці варта вяртацца, паганцы?..
на месца злачынства вяртацца...
на месца злачынства, паганцы...
вяртацца з адбіткамі пальцаў...
valjaryna
30 Крс 2007 20:36 (UTC)
Ня варта, калі нячэсны! :) У, паганцы!
+! :))
naya1982
30 Крс 2007 20:58 (UTC)
Усе мы вяртаемся... ;)
* * *
Вяртацца! Праз год і праз дваццаць!
Цалаваць прахалоду ікон...
Нам з табою адзіны закон –
Вяртацца, заўсёды вяртацца!..

Мы ілоты ў краіне паноў,
Ад нялюдскіх змарнелыя танцаў:
Вяртацца,
вяртацца
і зноў –
ВЯРТАЦЦА...

(з нізкі "STIGMA")
valjaryna
30 Крс 2007 21:07 (UTC)
ВЯРТАЮЦЦА НАЙПЕРШ АРФЕІ
Таня, ці ты гэта??? :)

naya1982
30 Крс 2007 23:17 (UTC)
Re: ВЯРТАЮЦЦА НАЙПЕРШ АРФЕІ
Таня-Naya... Я! :))
ПрывіТАНне!!!
l_z
30 Крс 2007 22:12 (UTC)
Не… Ня буду званіць :)
valjaryna
01 Тра 2007 12:47 (UTC)
БаЯка і майток (у сэньсе, трусік :)!.. :))
manivid
30 Крс 2007 23:01 (UTC)
а чаму гэта на другім малюнку два мужчыны?
так задумана Вамі? :-\
valjaryna
01 Тра 2007 12:46 (UTC)
Бо гэта Рым, старажытны Рым, антычны Рым!.. ;) А там бяз такога малюнку - нікуды! (гістарычная праўда) :))
manivid
01 Тра 2007 13:05 (UTC)
а з тэкстам верша гэта зьвязана?
valjaryna
01 Тра 2007 13:07 (UTC)
Дык прачытайце тэкст!.. ;)
невымоўнае - manivid - 01 Тра 2007 13:10 (UTC) - Expand
невымоўнае - valjaryna - 01 Тра 2007 13:14 (UTC) - Expand
невымоўнае - manivid - 01 Тра 2007 13:20 (UTC) - Expand
невымоўнае - valjaryna - 01 Тра 2007 13:30 (UTC) - Expand
manivid
01 Тра 2007 13:07 (UTC)
дарэчы, там здаецца не толькі гома-, але і педа- :-\
valjaryna
01 Тра 2007 13:13 (UTC)
Не, не зусім педа-, не педа-. Так кожны юнак, што дасягаў сьпеласьці і не хацеў славіць на сябе ганьбу, быў у "вучнях" у дарослага мужчыны.
невымоўнае - manivid - 01 Тра 2007 13:21 (UTC) - Expand
chareuski
01 Тра 2007 06:02 (UTC)
Май! Май! Май!!!
Са сьвятам таварышы, вясны і сьнегу, красаваньня і каханьня!
valjaryna
01 Тра 2007 12:40 (UTC)
красаваньня і каханьня ня толькі травеньскага - заўсёд
Калі мы вылезьлі зь берлагу - Першамай падзівіў сьнегам наш дружны калектыў :))
chareuski
01 Тра 2007 12:56 (UTC)
Re: красаваньня і каханьня ня толькі травеньскага - заўс
Надараецца, жахам агорне
Ад таго, што яшчэ не памёр...
Ды са зьдзiвам пачуеш, як дворнiк
Ачышчае засьнежаны двор.
вабната! :))) - valjaryna - 01 Тра 2007 16:18 (UTC) - Expand
Re: вабната! :))) - chareuski - 01 Тра 2007 16:47 (UTC) - Expand
Re: вабната! :))) - valjaryna - 01 Тра 2007 20:38 (UTC) - Expand
Re: вабната! :))) - chareuski - 02 Тра 2007 04:39 (UTC) - Expand
Re: вабната! :))) - valjaryna - 02 Тра 2007 08:09 (UTC) - Expand
Re: вабната! :))) - chareuski - 02 Тра 2007 10:40 (UTC) - Expand
Re: вабната! :))) - valjaryna - 02 Тра 2007 11:05 (UTC) - Expand
Re: вабната! :))) - chareuski - 02 Тра 2007 18:14 (UTC) - Expand
Re: вабната! :))) - valjaryna - 02 Тра 2007 20:48 (UTC) - Expand
Re: вабната! :))) - chareuski - 03 Тра 2007 05:25 (UTC) - Expand
Re: вабната! :))) - valjaryna - 03 Тра 2007 10:38 (UTC) - Expand
Re: вабната! :))) - chareuski - 03 Тра 2007 11:03 (UTC) - Expand
Re: вабната! :))) - valjaryna - 03 Тра 2007 11:05 (UTC) - Expand
Re: вабната! :))) - chareuski - 03 Тра 2007 11:07 (UTC) - Expand
Re: вабната! :))) - valjaryna - 03 Тра 2007 11:10 (UTC) - Expand
Re: вабната! :))) - chareuski - 03 Тра 2007 12:26 (UTC) - Expand
Re: вабната! :))) - valjaryna - 03 Тра 2007 12:59 (UTC) - Expand
Re: вабната! :))) - chareuski - 03 Тра 2007 14:05 (UTC) - Expand
Re: вабната! :))) - valjaryna - 03 Тра 2007 14:06 (UTC) - Expand
Re: вабната! :))) - chareuski - 03 Тра 2007 21:31 (UTC) - Expand
taburet_kina
01 Тра 2007 19:18 (UTC)
сапраўды ўмазала па самыя вушы:))
нешта здарылая у сьвеце маіх знаемых пісьменнікаў і пісьменніц..... пішуць-пішуць пра грэшнае цела, яго памкненні... а між іншым на дварэ зусім не вясновае надвор'е:)))
але ж прыгожа атрымалася.... як на сьценах пірамід.
valjaryna
01 Тра 2007 20:41 (UTC)
Re: сапраўды ўмазала па самыя вушы:))
Ня ведаю, як астатнія, а мне надвор'е не паказьнік для спраў прыемных, як душэўных, так і цялесных ;))
( 59 прамовілі — Прамовіць сваё )

Profile

2012
valjaryna
Валярынка

Latest Month

Стд 2017
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
Распрацавана LiveJournal.com