?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

ЯК ВЫХАВАЦЬ ДЗЕТАК ПА-БЕЛАРУСКУ? ДОЎГАЧАКАНАЯ ЧЫТАНКА ад ЗОСІ КУСТАВАЙ.

Азбукоўнік і лічылка : апавяданні, вершы, казкі, лічылкі / укладальнік З. І. Кустава ; мастак У. С. Пашчасцьеў.— Мінск : Маст. літ., 2012.— 327 с.

ISBN: 978-985-02-1341-9

Чытанка «Азбукоўнік і лічылка» — доўгачаканае ўнікальнае выданне, апрабаванае дашкольнымі ўстановамі краіны, якое адкрывае для дзяцей магчымасць атрымання першапачатковых чытацкіх і матэматычных ведаў. Матэрыял па вывучэнні літар і лічбаў грунтуецца на творах класікаў беларускай літаратуры і сучасных нашых аўтараў — апавяданнях, вершах, загадках, а таксама на вуснай народнай творчасці — народных казках, паданнях, забаўлянках і інш. «Азбукоўнік і лічылка» можа выкарыстоўвацца для працы выхавацеляў (бацькоў, бабуль і дзядуляў, настаўнікаў) і для самастойнага чытання дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, а таксама ў сямейнай педагогіцы.


- - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -
Замовіць кнігу можна па нумары (гарадскі, званіць у працоўны час): 8 (017) 203-58-09 (магчымы безнаяўны разлік). Таксама шукайце астатнія асобнікі ў кнігарнях Вашага горада, па ўсёй Беларусі (за наяўны разлік). Белкніга дала замову - таму мусяць быць па ўсёй Беларусі. Кошта вагаецца - недзе да 60.000.


- - - - - - - - - - - - - - - -
За першыя два дні - разышлася большая частка накладу. Спяшайцеся.

- - - - - - - - - - - - - - - -
PS. І не кажыце маёй мамцы, што я тут пра гэта напісала, яна мне вушы адарве, бо самі яшчэ толкам не набылі асобнікаў.



NEW! У "НН" Сямён Печанко напісаў добры тэкст "Кнігу пра тое, як выхаваць дзіця беларускамоўным, раскупілі за два дні".


Comments

( 2 прамовілі — Прамовіць сваё )
sonnenspiel
08 Стд 2013 14:43 (UTC)
А я зрабiць так, каб кнiга выйшла большым накладам? Калi яна так цудоуна прадаецца, то i значна большы наклад апраудае сябе...
valjaryna
08 Стд 2013 15:19 (UTC)
Тэлефанаваць у выдавецтва і казаць пра неабходнасьць дадатковага накладу :) Альбо прапанаваць, дзе можна выдаць дадктовы тыраж. Мне так сітуацыя бачыцца)
( 2 прамовілі — Прамовіць сваё )

Profile

2012
valjaryna
Валярынка

Latest Month

Кст 2018
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   
Распрацавана LiveJournal.com