?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Да ад’езду амбасадара Швецыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана культурніцкія беларуска-шведскія дачыненні можна было назваць больш чым шчыльнымі – яны папросту квітнелі, а творчае жыццё пры амбасадзе не меней як віравала: канцэрты, вечарыны, прэзентацыі… Цяпер усе яны па магчымасці перанесеныя па-за межы тэрытарыяльнай Беларусі: Варшава, Беласток, Львоў, Вільня… Закрыты шлях у Сінявокую і для многіх ініцыятараў беларуска-шведскіх праектаў, і нават для саміх творцаў. Але пра іх не забываюцца ў Шведскім Каралеўстве.

Напрыканцы снежня мінулага года пісьменнік і перакладчык Дзмітры Плакс атрымаў прэмію Шведскай акадэміі за распаўсюд шведскай культуры за мяжой. З гэтай нагоды мы вырашылі пагутарыць з Дзмітрыем – пра прэмію і не толькі.

Тут падрабязней: Гутарка Валярыны Кустава і Дзмітрыя Плакса на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў.

http://lit-bel.org/by/news/3798.html
“Літаратурная Беларусь” // “Новы час”, 26 красавіка 2013

Comments

( 3 прамовілі — Прамовіць сваё )
maksim_l
06 Тра 2013 18:26 (UTC)
Гляньце, калі ласка, у свае прыватныя паведамленні :)
valjaryna
06 Тра 2013 18:43 (UTC)
Зірнула, я валодаю толькі той інфармацыяй, якая пададзеная ў поўным варыяньце дадзенага тэксту. І апошняя мая інфармацыя - што Дні беларуска-шведскія перанесеныя па бліжэйшых гарадох Украіны, Літвы і Польшчы. Прыкладам, у Беластоку 11 траўня плануецца выступ, вось: http://lit-bel.org/by/news/3814.html
maksim_l
06 Тра 2013 18:46 (UTC)
Дзякую, менавіта на 11-е і ў нас запланаваны пачатак.
( 3 прамовілі — Прамовіць сваё )

Profile

2012
valjaryna
Валярынка

Latest Month

Кст 2018
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   
Распрацавана LiveJournal.com