?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

«Дзяды» - новая легенда беларускага тэатру. Літоўскі рэжысёр паставіла спектакль па польскім творы беларускага паэта пра ліцьвінаў. Па ўзрушэнні ды імпульсе актуальнай беларускасці «Дзяды» Кудзманайтэ можна параўнаць хіба што з «Тутэйшымі» Пінігіна.

У літоўскай пастановачнай групы з удзелам беларускіх актораў атрымалася стварыць існа нацыянальны беларускі спектакль. У якім, з аднаго боку, прасочваецца моцны бэкграунд, пранікненне аўтара ў эпоху і матэрыял (з дапамогай экспертаў-кансультантаў у этнаграфіі, гісторыі і фалькларыстыцы), са спасылкамі да канкрэтных культурніцкіх традыцый — святкаванне «Дзядоў» (дзень памяці продкаў у беларусаў і аднайменнае шэсце на Курапаты) і гістарычных фактаў (Адам Міцкевіч уводзіць у твор сваіх сучаснікаў, удзельнікаў падзей тых гадоў).

А з іншага — гэта абсалютна сучасная трактоўка паэмы Міцкевіча з акцэнтаваннем на відавочных хваравітасцях беларускага грамадства: палітвязні, забарона нацыянальных сімвалаў, занядбанне традыцый і нацыянальнай памяці, змаганне за свабоду слова, душы ды самаідэнтычнасць. Уздымаецца таксама пытанне грамадзянскага і чалавечага выбару — здрады, помсты, несправядлівага пакарання, салідарнасці.

Выглядае на тое, што ўсё ж не ў добрым свежым беларускім рэжысёры была праблема і патрэба беларускага тэатра і не ў адсутнасці якаснай айчыннай драматургіі, а папросту ў маштабе асобы, якая б узялася за працу. Незалежна ад яе пашпартнага грамадзянства.

ЛІТОЎЦЫ І ЛІЦЬВІНЫ

ДУХІ І ЗМАГАРЫ

ПАЎТАРАЦЦА, КАБ БЫЦЬ ПАЧУТЫМ

ВЯЗНІ І ПАЛІТВЯЗНІ

БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫЯ АНЁЛЫ

СУПРАЦЬ ТЫРАНА ПАЎСТАЕ ПАЭТ

і інш.

Чытаць цалкам, крыніца: http://novychas.info/kultura/dziady_spiektaklj_jaki_cakali/

Profile

2012
valjaryna
Валярынка

Latest Month

Кст 2018
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   
Распрацавана LiveJournal.com