?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

***Маё ласянё...

* * *
Маё ласянё,
мой мужчына,
злізвае соль з далоняў,
узлескавымі плячыма
спакойвае сэрцабіццё.
На голкі веяў наколвае,
мкнучы між хмызоў ды хвояў,
словаў чужых цалункавых
маладое лісцё.

Маё ласянё,
мой мужчына,
з гарынскай слязы вачыма.
Жнівеньскай павуцінай
пасма ў яго валасох.
Столькі моцы спачылай,
столькі юначай сілы
ў лясной крамяной спіне,
што ледзь не сачыцца сок.

Маё ласянё,
мой мужчына,
праводзіць вачыстым паглядам
дзіка, што лычом гострым поўню
скручвае на маладзік.
І бураю аблачынай
плыве па сівым сутонні
маё ласянё,
мой мужчына.
І адступае дзік.

Маё ласянё,
мой мужчына,
знайшоўшы ў снягох пралеску,
выпростваецца плячыста,
нагамі ўрастае ў зямлю,
і трубіць, як аглашэнны,
па-своему,
па-палеску,
на знак,
што знайшоў прачыстую,
дзікую
ды сваю.

Comments

( 5 прамовілі — Прамовіць сваё )
moussorine
18 Сак 2015 16:47 (UTC)
Вас так даўно не было ў ЖЖ, і вось вы зноўку з намі! І верш цудоўны! Дзякуй!
valjaryna
19 Сак 2015 21:22 (UTC)
Дзякуй!
artursun
23 Тра 2015 06:40 (UTC)
Приветствую! С удовольствием добавил Вас в друзья, если не сложно, прошу Вас о взаимности! Удачи и вдохновения!
valjaryna
01 Чэр 2015 10:39 (UTC)
Дзякуй, дадаю Вас.
artursun
01 Чэр 2015 18:51 (UTC)
Спасибо большое) Доброго вечера)
( 5 прамовілі — Прамовіць сваё )

Profile

2012
valjaryna
Валярынка

Latest Month

Кст 2018
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   
Распрацавана LiveJournal.com